Знайсці
22.11.2022 / 07:45РусŁacБел

Зяленскі заклікаў украінцаў эканоміць электрычнасць

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заклікаў украінцаў эканоміць электраэнэргію на фоне пазапланавых адключэнняў, якія адбыліся ва ўсёй краіне ў панядзелак.

«Сёння нашым энергетыкам прыйшлося прымяніць не толькі стабілізацыйныя адключэнні электрычнасці, але і пазапланавыя. Гэта выклікана большым узроўнем спажывання, чым краіна можа забяспечыць у цяперашні час. Таму хачу цяпер звярнуцца да ўсіх прадстаўнікоў абласной улады і мясцовых суполак: калі ласка, не спыняйце камунікацыю па рацыянальным спажыванні электрычнасці», — сказаў Зяленскі ў вячэрнім звароце.

Паводле яго слоў, самая складаная сітуацыя склалася ўвечары ў панядзелак у Кіеве і вобласці, а таксама ў Вінніцкай, Сумскай, Цярнопальскай, Чаркаскай, Адэскай абласцях і ў некаторых іншых гарадах і раёнах.

«Калі ласка, у тых рэгіёнах, дзе больш за ўсё складанасцей з дня на дзень, асабліва ў пікавыя гадзіны спажывання, старайцеся абмяжоўваць асабістае выкарыстанне электрычнасці. Вядома, павінен быць вельмі эканомны падыход і ў публічных месцах», — дадаў Зяленскі.

Кампанія «Укрэнерга» паведаміла, што ў аўторак планавыя адключэнні электрычнасці закрануць усе рэгіёны краіны.

«Украінская энергасістэма ўсё яшчэ цалкам не ўзнавілася ад шасці хваляў ракетных удараў і не можа працаваць на поўную магутнасць», — заявілі ў кампаніі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031