Знайсці
15.11.2022 / 13:121РусŁacБел

У Літве прапануюць забараніць беларусам мець зброю

Старшыня камітэта Сейма па нацыянальнай бяспецы і абароне Лаўрынас Кашчунас ініцыюе папраўкі да законаў, якія забароняць грамадзянам Расіі і Беларусі ў Літве мець зброю. Палітык сцвярджае, што гэта неабходна для таго, каб у выпадку беспарадкаў у Літве не ствараліся дыверсійныя групоўкі, паведамляе Delfi.lt.

«Для таго, каб перакрыць любыя магчымасці для стварэння розных груп, якія спрыяюць варожым дзяржавам, і іх дзейнасці — гэта значыць грамадзяне варожай замежнай дзяржавы, якія пражываюць тут, могуць узяцца за зброю для абароны інтарэсаў сваёй краіны паходжання з-за ідэалагічнай прыхільнасці або грамадзянскай лаяльнасці ў крытычных выпадках, таму дарэчы забараніць грамадзянам краін, якія пастаянна пражываюць у Літве, якія не адпавядаюць крытэрыю еўрапейскай і трансатлантычнай інтэграцыі, набываць зброю і валодаць ёй», — сказаў BNS Кашчунас.

Згодна з папраўкамі да закона аб кантролі над зброяй і боепрыпасамі, пастаянным жыхарам краіны, якія не з'яўляюцца грамадзянамі краін, якія адказваюць крытэрыю абранай Літвой еўрапейскай і трансатлантычнай інтэграцыі, будзе забаронена набываць і захоўваць зброю ў Літве. Тыя, у каго ўжо ёсць такая зброя, павінны будуць на працягу года пасля ўступлення закона ў сілу адмовіцца ад яе: прадаць, перарабіць або здаць у паліцыю, а дазвол на захоўванне або нашэнне зброі будзе ануляваны. У адваротным выпадку зброя будзе канфіскаваная.

Паводле даных кіраўніка камітэта, у цяперашні час у Літве пражываюць 294 грамадзяне Расіі і 46 грамадзян Беларусі, якія маюць дазвол на захоўванне або нашэнне зброі. Як сказаў Кашчунас, урад Эстоніі ўжо прыняў аналагічныя папраўкі да закона.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1
2
Мойша/адказаць/
15.11.2022
Глупства найвышэйшага лэвала: 50% Віленскага краю маюць зброю, маюць літоўскі пашпарт і шчыра падтрымліваюць пуціна. Хто ня верыць, ідзіце ў народ і пытайце.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031