Знайсці
14.11.2022 / 12:22РусŁacБел

20-гадоваму гарадзенцу вынеслі суровы прысуд па пратэсных артыкулах

Гродзенскі абласны суд вынес суровы прысуд 20-гадоваму жыхару Гродна Сяргею Рабцаву, якога абвінавацілі ў распальванні сацыяльнай варожасці, масавых беспарадках, а таксама абразе і паклёпе на Аляксандра Лукашэнку, паведамляе «Вясна».

Справу разглядаў суддзя Мікалай Рачынскі.

Сяргея Рабцава затрымалі 30 верасня 2021 года першапачаткова з-за каментара пасля гібелі ў Мінску ў выніку перастрэлкі супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і it-спецыяліста Андрэя Зельцэра.

Больш за год да суда малады чалавек утрымліваўся ў турме №1 Гродна.

Напачатку верасня 2022 года стала вядома, што прозвішча Рабцава ўнесена ў спіс асоб, датычных да тэрарыстычнай дзейнасці, які складае КДБ.

Судовы працэс, пра які пакуль вельмі мала інфармацыі, пачаўся 24 кастрычніка.

Сяргея Рабцава абвінавацілі ў абразе прэзідэнта (ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса), паклёпе на прэзідэнта (ч. 1 арт. 367 Крымінальнага кодэкса), распальванні іншай сацыяльнай варожасці (ч. 1 арт. 130 Крымінальнага кодэкса), абразе прадстаўніка ўлады (арт. 369 Крымінальнага кодэкса), а таксама ў масавых беспарадках (ч. 1 арт. 293 Крымінальнага кодэкса).

Суддзя Рачынскі пастанавіў прызнаць Рабцава вінаватым і па сукупнасці злачынстваў прызначыць канчатковае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на шэсць з паловай гадоў.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
10
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031