Знайсці
09.11.2022 / 15:061РусŁacБел

Мытнікі не прапусцілі ў Літву з Беларусі цыстэрну са знакам Z

У аўторак літоўскія мытнікі не прапусцілі ў краіну цыстэрну чыгуначнага саставу з угнаеннямі з Беларусі, на якую быў нанесены сімвал ваеннай агрэсіі Расіі ва Украіне — літара Z.

Delfi.lt

У пагранпункце Кяна ў аўторак каля 15.30 супрацоўнікі мытні і Службы аховы дзяржмяжы Літвы праверылі састаў, які прыбыў з Беларусі. На адным з вагонаў — цыстэрне, якая перавозіла ўгнаенні або кампаненты для вытворчасці ўгнаенняў, — быў заўважаны незаконны знак — сімвал расійскай вайсковай агрэсіі Z, паведамілі ў мытні.

Вагон затрымалі і вярнулі ў Маладзечна.

Як паведамляецца, адпраўніком грузу, прызначанага для літоўскай кампаніі, з'яўляецца расійскае прадпрыемства.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
25
Панылы сорам
0
Ха-ха
3
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
1
Кузя/адказаць/
09.11.2022
Правiльна, трэба шваль вучыць, пакуль не зразумее.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031