Знайсці
08.11.2022 / 15:32РусŁacБел

Зяленскі возьме ўдзел у саміце G20, але па відэасувязі

Прэс-сакратар прэзідэнта Украіны Сяргей Нікіфараў паведаміў, што Уладзімір Зяленскі возьме ўдзел у саміце «Вялікай дваццаткі» на Балі 15-16 лістапада.

«У нейкім фармаце, вядома, Уладзімір Зяленскі возьме ўдзел у саміце G20. Больш сказаць не магу», — сказаў Нікіфараў у інтэрв'ю «Суспільнаму». Ён дадаў, што, верагодна, гаворка ідзе пра анлайн-фармат.

Зяленскі не выязджаў з Украіны з пачатку поўнамаштабнага расійскага ўварвання.

Саміт G20 мог бы стаць унікальным месцам, дзе прэзідэнты Расіі і Украіны апынуліся б у адным памяшканні, але, верагодна, гэта і ёсць адна з прычын, чаму іх прыбыццё на Балі дагэтуль не пацверджанае. Уладзімір Пуцін сам казаў 31 кастрычніка, што рашэнне аб яго ўдзеле ў саміце яшчэ не прынятае. Яго прэс-сакратар Дзмітрый Пяскоў ўчора абяцаў, што канчатковае рашэнне будзе абвешчана на гэтым тыдні.

Прэзідэнт Інданэзіі Джок Відода ўчора ж сказаў, што, паводле яго ўражанняў, Пуцін не прыедзе на саміт. Сёння, аднак, Відода сказаў у інтэрв'ю Блумбергу, што прыбыццё і Пуціна, і Зяленскага магчымае, «калі дазволіць сітуацыя».

Зяленскі 3 лістапада заяўляў, што калі Пуцін возьме ўдзел у саміце, то ні ён, ні хтосьці з прадстаўнікоў Украіны ўдзельнічаць у ім не будзе.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
5
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031