Знайсці
08.11.2022 / 12:45РусŁacБел

«Дзімон ту-ду-ту»: у Мінску пачынаюць судзіць прадпрымальніка Глеба Гладкоўскага

У Мінскім гарадскім судзе 8 лістапада пачаўся разгляд крымінальнай справы прадпрымальніка Глеба Гладкоўскага, якога абвінавачваюць па некалькіх артыкулах Крымінальнага кодэкса, у тым ліку і за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі ў мінскай кватэры супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і it-спецыяліста Андрэя Зельцэра, паведамляе «Вясна».

Справу разглядае суддзя Святлана Чарапанава.

Палітзняволены Глеб Гладкоўскі — вядомы ў Беларусі арганізатар кіназдымкаў з паветра квадракоптарамі — быў затрыманы ў Брэсце 30 верасня 2021 года паводле справы, распачатай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі ў мінскай кватэры супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і it-спецыяліста Андрэя Зельцэра. Вядома, што Глеб пакінуў паведамленне «Дзімон ту-ду-ту» (па матывах музыкі з фільма «Бумер»). 

Ён утрымліваўся спачатку ў следчай турме ў Жодзіне, а сёлета ў сярэдзіне мая стала вядома аб пераводзе палітвязня ў СІЗА-1.

Вядома, што 37-гадовага Глеба Гладкоўскага абвінавачваюць у абразе прэзідэнта (ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса), распальванні іншай сацыяльнай варожасці (ч. 1 арт. 130), у закліках да мер абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Беларусі (ч. 3 арт. 361), і перашкодзе законнай прафесійнай дзейнасці журналіста (арт. 198).

Пакуль гэта ўся інфармацыя, вядомая праваабаронцам аб крымінальным пераследзе Гладкоўскага.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
18
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031