Знайсці
08.11.2022 / 09:0016РусŁacБел

На мінскай царкве ўстанавілі самы вялікі купал у Беларусі. Яго вага — 12 тон

На храме ў гонар Дабравешчання Прасвятой Багародзіцы, будаўніцтва якога вядзецца ў Мінску, у панядзелак паставілі пяць купалоў. Адзін з іх стаў самым вялікім у Беларусі — яго вага складае 12 тон, паведамляюць «Мінск-Навіны».

Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі, Патрыяршы экзарх усяе Беларусі Веніямін здзейсніў малебен, асвяціў крыжы на купалах і капліцу Стыліяна Пафлагонскага, размешчаную на тэрыторыі храмавага комплексу, а таксама заклаў у сцяну капліцы капсулу часу з пасланнем нашчадкам.

Царква будуецца на ўзвышшы каля станцыі метро «Магілёўская». Як расказаў настаяцель прыхода, протаіерэй Алег Паповіч, вышыня храма складае 33 метры. Ён выкананы ў візантыйскім стылі, а ўнутранае ўбранне царквы будзе ўпрыгожана мазаікай ў залатых танах.

Адзін з пяці купалоў, якія з'явіліся над царквой, — самы вялікі ў Беларусі, ён важыць 12 тон. Чатыры іншыя купалы маюць вагу па 6 тон.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
8
Ха-ха
3
Ого
4
Сумна
1
Абуральна
5
1
Олег/адказаць/
08.11.2022
Чот на самогонный аппарат похоже.
Я после 20 года в поповники рпц ни ногой. Праздники православия у нас без этих оголтелых упырей. рпц не моя церковь.
0
відьмаявідьма/адказаць/
08.11.2022
чым менш веруючых, тым большыя купалы
08.11.2022
расейские луковицы устанавливают. смотреть противно.   
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031