Знайсці
05.11.2022 / 10:202РусŁacБел

Яшчэ раз працягнулі забарону на ўвоз і продаж у Беларусі прадукцыі Liqui Moly, Škoda Auto і Beiersdorf 

Савет міністраў пастановай №744 ад 3 лістапада працягнуў яшчэ на паўгода забарону на ўвоз і продаж у Беларусі тавараў заходніх кампаній Škoda, Liqui Moly і Beiersdorf. Пастанова набывае сілу 5 лістапада.

Фота: vecteezy.com

Забарона ўвозіць і рэалізоўваць тавары «недружалюбных вытворцаў» — груп кампаній Liqui Moly, Škoda Auto і Beiersdorf (гандлёвыя маркі Nivea, Eucerin, La Prairie, Labello, Hansaplast, Florena, Skin Stories, Gammon, Tesa, Chaul, Coppertone, Hidrofugal ды іншыя) — будзе дзейнічаць да 4 мая 2023 года.

Упершыню гэтую забарону ўвялі ў красавіку 2021 года як адказ на нежаданне фундатараў фінансаваць чэмпіянат свету па хакеі, які меліся сумесна правесці Рыга і Мінск. У выніку спаборніцтвы адбыліся толькі ў Латвіі, і пазіцыя фундатараў тут мела вырашальнае значэнне.

Пасля таго першапачатковая паўгадавая забарона неаднаразова працягвалася.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
0
Лукашыцкі Ліквідатар/адказаць/
05.11.2022
Давно уже не наблюдал такого длительного батхерта у лукашистов - чемпионат отменили полтора года назад - а у них все ещё полыхает и знатно подгорает из-за этого. Ничего тов. лукашисты, это ещё кветочки, дальше вас ждут буякі і бавоўны.
06.11.2022
Самосанкции)) 
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031