Знайсці
04.11.2022 / 12:101РусŁacБел

У Дзяржпагранкамітэце заявілі, што перахапілі ўкраінскі дрон

Памежнікі паведамілі, што 2 лістапада «прымусова пасадзілі» ў Гомельскай вобласці ўкраінскі беспілотнік, які нібыта выкарыстоўваўся для збору даных на мяжы і перамяшчэння выбуховых прылад.

Ведамства сцвярджае, што інцыдэнт адбыўся за 1 кіламетр ад беларуска-ўкраінскай мяжы. Па іх словах, беларускі пагранічны нарад падчас нясення службы «прымусова пасадзіў» дрон, які нібыта ляцеў з тэрыторыі Украіны.

«У выніку аналізу даных карты памяці беспілотніка пацверджаны факт яго запуску з украінскай тэрыторыі. Высветлілася, што квадракоптар выкарыстоўваўся ўкраінскімі ваенізаванымі падраздзяленнямі на мяжы з Беларуссю.

Змест выяўленых фота і відэаматэрыялаў сведчыць, што дрон быў абсталяваны сістэмай інфрачырвонага бачання, прымяняўся для трэніровак перамяшчэння і скіду выбуховых прылад, а таксама вядзення разведкі і здымкі тэхнічных сродкаў аховы мяжы на тэрыторыі Беларусі», — гаворыцца ў паведамленні.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
12
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
0
Predator /адказаць/
04.11.2022
Дрон китайский. 
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031