Знайсці
04.11.2022 / 09:21РусŁacБел

Балгарыя вырашыла аддаць Украіне савецкую зброю. Але пакуль не ясна, якую менавіта

Парламент Балгарыі напярэдадні вырашыў зрабіць разварот на 180 градусаў і пачаць дарыць — а не толькі прадаваць праз трэція рукі — зброю Украіне. Але якую менавіта зброю — пакуль не вырашана. Міністр абароны кажа, што зенітна-ракетныя сістэмы і самалёты краіна пакуль аддаць не можа, піша Бі-бі-сі.

Фота: Pixabay.com

Як паведаміла агенцтва Рэйтэр, у чацвер парламент Балгарыі 175 галасамі «за» пры 49 «супраць» прыняў план дзеянняў, згодна з якім урад павінен пачаць перамовы з саюзнікамі па НАТА аб схеме, па якой Украіне ўжо перадалі зброю некаторыя краіны: яны аддаюць украінцам старое савецкае ўзбраенне, а наўзамен атрымліваюць ад заходніх саюзнікаў новае.

Цяпер у ЕС засталася адна краіна, якая прынцыпова адмаўляецца дарыць ўкраінцам зброю — Венгрыя.

У Балгарыі гэтае пытанне разглядалася ў маі, і тады ваенную дапамогу Украіне заблакавала прыязная да Расіі Сацыялістычная партыя. Але з тых часоў ўрад у Балгарыі змяніўся.

Якія менавіта віды зброі балгары у выніку аддадуць, зараз незразумела.

«Цяжкае ўзбраенне, такое як з-300, з-125 і іншыя сістэмы СПА, а таксама Су-25 і МіГ-29, мы ў гэты момант аддаць не можам. Спачатку трэба знайсці замену», — сказаў міністр абароны Балгарыі Дзімітар Стаянаў.

Тое, што Балгарыя вясной адмовілася наўпрост дапамагаць Украіне, не значыць, што зброя адтуль ва Украіну не ідзе. Як адзначае агенцтва Рэйтэр, з моманту расійскага ўварвання збройны экспарт з Балгарыі вырас у два разы. У жніўні, напрыклад, Міністэрства эканомікі зацвердзіла экспарт зброі амаль на паўмільярда даляраў, і пунктам прызначэння большасці паставак была Польшча.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
10
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
1
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031