Знайсці
01.11.2022 / 15:396РусŁacБел

Як у абласцях абмяркоўвалі законапраект аб УНС? Падборка фота з «дыялогавых пляцовак»

Абмеркаваць законапраект з супрацоўнікамі прадпрыемстваў чыноўнікам было загадана да 2 лістапада. «Наша Ніва» сабрала фотаздымкі з розных абласцей. 

Брэсцкая вобласць

Законапраект аб УНС абмяркоўвалі з работнікамі філіяла «Брэсцкія дываны». Там з прамовамі выступалі прафсаюзныя лідары.

Ці была магчымасць у супрацоўнікаў прадпрыемства задаваць пытанні? Застаецца толькі здагадвацца. На сайце прафсаюза пра гэта не паведамляюць. 

Фота: brest.1prof.by

Фота: brest.1prof.by

Абмяркоўвалі законапраект і са студэнтамі Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта.

На сайце ўніверсітэта пісалі, што «студэнты і выкладчыкі задалі пытанні, якія іх цікавілі», але ўдакладняць — якія канкрэтна — не сталі.

Фота: БрДТУ

Фота: БрДТУ

Фота: БрДТУ

А вось так абмяркоўвалі законапраект на Брэсцкім смеццеперапрацоўчым заводзе.

Фота: ok-kom-brest.by

Фота: ok-kom-brest.by

«На ўсе пытанні, якія паступілі, былі дадзены канкрэтныя тлумачэнні», — пішуць на сайце прафсаюза.

Магілёўская вобласць

Так праходзіла абмеркаванне законапраекта ў магілёўскіх бальніцах — хуткай медыцынскай дапамогі і абласной.

Фота: mogilevnews.by

Фота: mogilevnews.by

Фота: mogilevnews.by

Так чыноўнікі абмяркоўвалі з беларусамі законапраект УНС у аграгарадку Буйнічы. Пра тое, якія пытанні задавалі мясцовыя жыхары, таксама не паведамляюць. 

Фота: mogilev.mogilev-region.by

Фота: mogilev.mogilev-region.by

А вось так «актыўна абмяркоўвалі» законапраект УНС з працоўным калектывам у Касцюковіцкім раёне.

Якія пытанні задавалі людзі, мясцовая раёнка не паведамляе.

Фота: golk.by

Фота: golk.by

Віцебская вобласць

Першая «дыялогавая пляцоўка» была ў абласной бібліятэцы імя Леніна.

Як піша мясцовая раёнка, на абмеркаванні былі «актывісты маладзёжнага руху, байцы студэнцкіх атрадаў, піянеры і ветэраны камсамола».

Фота: vitbichi.by 

Фота: vitbichi.by

Фота: vitbichi.by

Фота: vitbichi.by

Гомельская вобласць

У ААТ «Брагінаграсервіс» таксама прайшло абмеркаванне законапраекта. 

«Вельмі важны аспект у рабоце Усебеларускага народнага сходу як новага вышэйшага прадстаўнічага органа народаўладдзя — магчымасць акумуляваць у сабе меркаванні ўсіх слаёў нашага насельніцтва», — казаў на ім старшыня раённага аб'яднання прафсаюзаў Раман Цеслянок. 

Меркаванні супрацоўнікаў прадпрыемства наконт законапраекта УНС мясцовая раёнка вырашыла не публікаваць. 

Фота: gp.by

Фота: gp.by

А так «дыялогавая пляцоўка» праходзіла ў Рэчыцкім райжылкамгасе.

Чыноўнікі знаёмілі супрацоўнікаў з прававым статусам дэлегата УНС, структурай, парадкам разгляду пытанняў, аднесеных да кампетэнцыі сходу.

Фота: dneprovec.by

Фота: dneprovec.by

Чытайце таксама: 

Інфаказачка Бондарава паступіла ў БДПУ. Здагадайцеся, на якую спецыяльнасць

Упершыню ў Беларусі спагналі даўгі крыптавалютай

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
27
Ха-ха
4
Ого
0
Сумна
3
Абуральна
4
01.11.2022
Парк юрского периода, халуйин.
01.11.2022
Фотки для раенки))
0
Anatol Starkou/адказаць/
02.11.2022
Мне падабаецца мой чарнавік ПРА ШТО ТАКОЕ ДОБРА аб УНС, ня гледзячы на памылкі друку, якіх шмат. На сваёй старонцы у ФБ я ўсё выправіў і дадаў тлумачынне. Калі ласка надрукуйце яго:
"Пропагандистские слова ВЫСШИЙ и НАРОДОВЛАСТИЕ опускаю и получаем, что ВНС это ПРЕДСТАВИТЕЛЬНЫЙ орган власти, а не орган, контролирующий деятельность власти, о чем я сказала выше. Справка из русского словаря: "Представительный - полит. прилагательное от представитель и к представительство; представляющий кого-либо, что-либо; выполняющий функцию представительства, чаще — орган власти".

Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера