Полацкую прадпрымальніцу арыштавалі за спробу перадаць калектыўны зварот мясцовым уладам
У Полацку ў сераду, 26 кастрычніка, затрымалі індывідуальную прадпрымальніцу Таццяну Шастак, якая збіралася перадаць старшыні Наваполацкага гарвыканкама Дзмітрыю Дзямідаву петыцыю ад мясцовых бізнэсменаў. У звароце прадпрымальнікі прасілі ўлады растлумачыць ім, як працаваць у новых умовах з цэнаўтварэннем, піша «Віцебская вясна».
Таццяну затрымалі а сёмай гадзіне раніцы, калі яна выходзіла са свайго дома ў Полацку, і завезлі ў мясцовы РАУС. Пасля складання пратакола ў яе кватэры быў праведзены ператрус, падчас якога міліцыянты канфіскавалі ўсе дакументы з калектыўным зваротам прадпрымальнікаў да Дзямідава і асабісты тэлефон.
У гэты ж дзень суд Полацкага раёна арыштаваў Шастак на 30 сутак. Сябры і сваякі не змаглі патрапіць на судовае паседжанне, бо суд раптоўна правялі ў паскораным рэжыме.
Пакуль невядома, па якім артыкуле арыштавалі прадпрымальніцу. У судзе яе мужу адмовіліся паведаміць, у чым абвінавацілі Таццяну.
29 кастрычніка сваякі спрабавалі зрабіць Таццяне перадачу, аднак кіраўнік віцебскага ІЧУ без тлумачэнняў адмовіўся прымаць прадукты харчавання. Дазволілі перадаць зняволенай толькі сродкі асабістай гігіены.
"...гэтую сістэму будавалі вы і такія як вы. Але трэба вам аддаць даніну..."
(facepalm) Оспадя... И хтота удивляецо, што при возможности разбегаются в Литву с Польшей. Удивительно, и чего с упёртыми дураками вместе не хотят?
Наверное. помнят, как их свято-самовлюблённый предводитель драпанул в 1999 в Польшу с Бруклином, а с тех пор нос не кажет. Явно не Калиновский, тот боролся и в 26 на виселицу пошёл. Этот же только агэнтаф выкрывать может, отважно))