Знайсці
28.10.2022 / 16:564РусŁacБел

Сілавікі затрымалі галоўнага спецыяліста Мінадукацыі, абвінавачваюць у перадачы звестак ЧКБ

У Мінску затрымалі супрацоўніка Міністэрства адукацыі Сяргея Навумчыка. 35-гадовы мужчына працуе на пасадзе галоўнага спецыяліста. Кадры яго затрымання і відэа з мужчынам з'явіліся 28 кастрычніка ў неафіцыйным тэлеграм-канале ГУБАЗіКа.

Сяргей Навумчык у цэнтры. Фота з сацсетак

Затрымлівалі Навумчыка адразу некалькі сілавікоў — яны наляцелі на мужчыну, калі той спакойна ішоў па вуліцы.

Сілавікі сцвярджаюць, што Навумчык пісаў у «экстрэмісцкіх» чатах каментары з заклікамі да супраціву органам унутраных спраў, а таксама даслаў у бот канала «Чорная кніга Беларусі» персанальныя звесткі некалькіх суддзяў.

Мы не можам праверыць праўдзівасць гэтых сцвярджэнняў. Лукашэнкаўскія сілавікі раней часта распаўсюджвалі заведамую хлусню.

Супраць затрыманага, як сцвярджаецца, распачалі крымінальныя справы па артыкулах аб распальванні варожасці і незаконных дзеяннях з персанальнымі данымі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
3
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
4
Абуральна
60
0
Жыве /адказаць/
28.10.2022
Меня удивляет прежде всего нынешнее руководство ЧБК и Bypol которые обязаны предупредить и предотвратить подобное сообщив всем лицам оставлявших информацию удалить свой Id в Telegram.
0
Иван Дурак/адказаць/
28.10.2022
Как долго люди будут ещё терпеть подобное?
1
Лідкін боршч /адказаць/
28.10.2022
Не давядзі Божухна, але затрымалі, напрыклад, кагосьці, ён не ўдзельнічаў у маршах. І кажуць, што ты быў там. Не ведаю, як паводзіць сябе гэтаму небараку?
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031