Знайсці
28.10.2022 / 15:053РусŁacБел

У цэнтры Мінска прадаецца кватэра з джакузі на тэрасе ФОТА

Пішуць, што карыстацца джакузі можна круглы год.

Кватэра знаходзіцца на праспекце Пераможцаў, 27. Гэта крыху больш за кіламетр да Нямігі, да Фрунзенскай бліжэй — каля 750 метраў. Маналітны дом 2015 года пабудовы. 18 паверх 19-павярховага дома.

Агульная плошча кватэры — 145 квадратных метраў, жылая — 100 «квадратаў». У кватэры ёсць тэраса, лоджыя і балкон. Іх агульная плошча — 45 квадратных метраў — гэта цэлая немаленькая аднапакаёўка, піша Realt.by.

У кватэры ёсць гасцёўня і яшчэ два жылыя пакоі. Два санвузлы, у адным усталяваны душ, у другім — ванна.

Выхад на тэрасу з кухні. Тут ёсць джакузі і ўсталяваны рукамыйнік. Агароджа з празрыстага шкла, адкрываецца від на горад.

Таксама ёсць убудаваныя шафы, застаецца мэбля і бытавая тэхніка, устаноўлены лічыльнікі вады. Ёсць гараж.

Кошт кватэры — 425 тысяч даляраў (2 931 даляр за «квадрат»).

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
7
Панылы сорам
7
Ха-ха
10
Ого
6
Сумна
0
Абуральна
0
0
Уладзімір/адказаць/
28.10.2022
Гэта дом "Ветразь/Парус"?
Відаць, чалавеку надакучыла балдзець у джакузі і назіраць адзін і той жа краявід. Надыйшоў час мяняць джакузі :)
1
циник/адказаць/
28.10.2022
Уладзімір, неужели вы не понимаете? За эти деньги можно купить квартиру в Италии, если постараться то и дом, и каждый день ходить купаться на море:)) а не в это корыто
0
дочка Макса Дизайнера/адказаць/
28.10.2022
циник, з таго, што апошнім часам прапаноўвала нн) гэта бадай што самая непаганая
асабліва спадабаўся гэты куточак на кухні - выхад на тэрасу, вітражык...  
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031