Знайсці
18.10.2022 / 16:525РусŁacБел

Аляксей Данілаў: Мы ўлічваем, што ёсць беларускі народ, які не мае ніякага жадання ваяваць з намі

Расія фактычна акупавала Беларусь, але беларускі народ не хоча ваяваць супраць Украіны. Пра гэта сказаў сакратар украінскай Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Аляксей Данілаў у інтэрв'ю эстонскай ERR.

Аляксей Данілаў

«Давайце шчыра скажам, што Беларусь акупаваная Расійскай Федэрацыяй, прычым акупаваная даволі даўно — у эканамічным, палітычным і іншых сэнсах», — сказаў Данілаў.

Ён дадаў, што цяпер Расія выкарыстоўвае Беларусь для сваіх вайсковых мэтаў.

«Мы адсочваем усе гэтыя працэсы. Але мы ўлічваем, што ёсць беларускі народ, які не мае ніякага жадання ваяваць з намі, пра гэта вядома не толькі нам, але і ўсім астатнім, уключаючы Пуціна», — заявіў сакратар РНБА.

Ён падкрэсліў, што Украіна ўважліва сочыць за тым, як Расія выкарыстоўвае тэрыторыю Беларусі.

«Мы вельмі ўважліва сочым за тым, як яны будуць выкарыстоўваць беларускую тэрыторыю, і ў выпадку неабходнасці намі будуць прынятыя ўсе неабходныя рашэнні, у тым ліку ваеннага характару», — адзначыў Данілаў.

Ён падкрэсліў, што Украіна не нападала і не збіраецца нападаць на Беларусь, а абараняецца.

«Беларускі народ для нас — дружалюбны народ, у адрозненне ад некаторых палітычных дзеячаў», — рэзюмаваў сакратар РНБА.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
23
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
4
1
Мойша/адказаць/
18.10.2022
Кетер Йесод, ламаць не будаваць, для чаго іх гнаць, яны і так не выконваюць ні якае ролі але гэты жэст будзе толькі на руку крамлю!
9
Valadzimir/адказаць/
18.10.2022
Гэты деятель чамусьці не бачыць, што ЗША фактычна акупавалі Украіну.
19.10.2022
Valadzimir, зноў крамлёўскія казкі - “маўляў гэта не рашысты напалі на Украіну і акупавалі частку яе тэрыторыі, гэта ўсё ЗША-НАТА-Захад”. Выдатная логіка ў крэмлебота!
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031