Знайсці
14.09.2022 / 13:282РусŁacБел

Украіна: Расія настойліва прапаноўвала аднавіць мірныя перамовы

Украінскі віцэ-прэм'ер Вольга Стэфанішына распавяла, што ў апошнія дні Расія настойліва прапаноўвала Кіеву аднавіць мірныя перамовы.

«Былі публічныя і непублічныя спробы ад розных груп афіцыйных расійскіх асоб, — сказала яна ў інтэрв'ю тэлеканалу France-24. — Украіна ніколі не адыходзіла ад перамоваў. Але, улічваючы цяжар злачынстваў, якія Расія ўчыніла на нашай зямлі і працягвае здзяйсняць штомесяц, рычагі для перамоваў адрозніваюцца ад тых, што былі ў лютым», — сказала Стэфанішына.

Яна мяркуе, што расіяне цяпер прапануюць перамовы, каб спыніць прасоўванне ўкраінскіх войскаў. У апошні тыдзень украінская армія перайшла ў контрнаступленне і вызваліла дзясяткі населеных пунктаў у Харкаўскай вобласці, у тым ліку стратэгічна важныя Ізюм і Балаклею.

«Мы не будзем удзельнічаць у гэтым сцэнарыі, — запэўніла віцэ-прэм'ерка. — Мы спадзяваемся, што разам з нашымі партнёрамі мы здолеем увасобіць наш вайсковы і дыпламатычны парадак дня і будзем гатовыя да перамоваў, калі будзе зручны момант для Украіны».

На яе думку, сітуацыю, якая склалася, трэба выкарыстоўваць для дэакупацыі ўкраінскіх тэрыторый.

«І потым мы будзем гатовыя да перамоваў, якія будуць грунтавацца не на расійскіх ультыматумах, а на чымсьці, што дазволіць не толькі скончыць вайну, але і прадухіліць наступную вайну на нашай зямлі, калі Расія будзе здольная аднавіць рэзервы», — падсумавала Стэфанішына.

На днях міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў таксама закранаў тэму мірных перамоваў. «Мы не адмаўляемся ад перамоваў, але тыя, хто адмаўляецца, павінны разумець, што чым даўжэй яны зацягваюць гэты працэс, тым складаней ім будзе з намі дамаўляцца», — сказаў ён, спасылаючыся на прэзідэнта Пуціна.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
42
Панылы сорам
1
Ха-ха
5
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
2
14.09.2022
Ну, как говорится, на недельке созвонимся...
0
American/адказаць/
14.09.2022
К сожалению не только расия , но и байденовская администрация давит на Зеленского по переговорам. Как же противна эта двуличная политическая игра.   
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930