Знайсці
13.09.2022 / 13:295РусŁacБел

На пахаванне Лізаветы ІІ не запрасілі прадстаўнікоў Беларусі, Расіі і М'янмы

Расія, Беларусь і М'янма не запрошаныя на пахаванне каралевы Вялікабрытаніі Лізаветы II, а Іран будзе прадстаўлены на ўзроўні пасла

Пра гэта паведаміла агенцтва PA са спасылкай на крыніцы ў брытанскім урадзе.

Пахаванне брытанскай каралевы Лізаветы ІІ, што памерла 8 верасня, адбудзецца 19 верасня.

Чакаецца, што развітацца з манархам прыедуць каля 500 высокапастаўленых палітыкаў з усіх краін свету. Будучае пахаванне называюць найбуйнейшым дыпламатычным сходам, сярод тых, якія праводзіліся ў Вялікабрытаніі за некалькі дзесяцігоддзяў.

Раней СМІ паведамлялі пра тое, што запрошаным на пахаванне гасцям рэкамендуюць не карыстацца прыватным транспартам — іх будуць развозіць спецыяльныя аўтобусы. Выключэнне будзе зробленае для прэзідэнта ЗША Джо Байдэна з-за меркаванняў бяспекі.

Кіраўнікі дзяржаў змогуць узяць на пахаванне яшчэ аднаго чалавека.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
9
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
1
5
Проста цікава.../адказаць/
13.09.2022
А Паўночную Карэю запрасілі ?
4
Бондар/адказаць/
13.09.2022
антисвета, а света прадстаўніца толькі пэўнага клюбу
1
антисвета/адказаць/
14.09.2022
Выключэнне будзе зробленае для прэзідэнта ЗША Джо Байдэна з-за мер


дзякуй богу, што я не паехала.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031