Знайсці
13.09.2022 / 09:3014РусŁacБел

Азербайджан з Турцыяй выкарыстоўваюць па поўнай праграме ўкраінскі правал Расіі, Арменія расплачваецца за стаўку на Маскву

Армяне баяцца, што Азербайджан і Турцыя вырашылі прабіць сухапутны калідор у так званым Зангезуры.

Скрыншот з відэа

Уначы з 12 на 13 верасня Азербайджан пачаў абстрэльваць армянскія пазіцыі каля населеных пунктаў Гарыс, Сотк і Джэрмук, гэта поўдзень Арменіі, з артылерыі і «Байрактараў».

У Баку ж заяўляюць, што яны проста адказваюць на дыверсіі на мяжы.

У Арменіі гараць казармы і склады.

Армяне і азербайджанцы ваююць даўно. Новае ў сённяшніх падзеях тое, што баі ўпершыню ідуць не на тэрыторыі Нагорнага Карабаха, які паводле міжнароднага права з'яўляецца часткай Азербайджана, хоць часткова і кантралюецца Арменіяй ужо тры дзясяткі гадоў, а на міжнародна прызнанай армянскай тэрыторыі. 

Армяне баяцца, што Азербайджан і Турцыя вырашылі прабіць сухапутны калідор у так званым Зангезуры. Гэтыя маляўнічыя горы ў Арменіі аддзяляюць ад Азербайджана яе частку, Нахічэвань. 

Расія мае ў Арменіі вайсковую базу і нават межы краіны ахоўваюць расійскія памежнікі. Але расійскія войскі цяпер як трышкін кафтан. Шайгу і Герасімаў перакідваюць свае рэдкія рэзервы з Данбаса пад Херсон і назад.

Вось чаму сёння ўначы прэм'ер-міністр Арменіі Нікол Пашынян тэлефанаваў не толькі прэзідэнту Расіі Уладзіміру Пуціну, але таксама прэзідэнту Францыі Эманюэлю Макрону. 

Толькі Макрон не мае ўплыву на Турцыю, туркі самадастатковыя ў ваенным плане. А Азербайджан — блізкі саюзнік Турцыі, яны лічаць сябе братнімі народамі. І Францыя, і ЗША будуць угаворваць Анкару і Баку спыніцца, але ці паслухаюць тыя? 

Арменія ўваходзіць у Арганізацыю дамовы аб калектыўнай бяспецы нароўні з Беларуссю, Расіяй, Казахстанам, Кыргызстанам, Таджыкістанам і Узбекістанам. У адпаведнасці з умовамі дамовы іншыя члены арганізацыі павінны прыходзіць на дапамогу, калі нехта нападзе на Арменію. Але АДКБ заўсёды было як лебедзь, шчупак і рак, кожны са сваімі інтарэсамі. Адзіны раз, калі краіны АДКБ дзейнічалі зладжана, было ў Казахстане ўзімку. Дык там быў шкурны інтарэс дыктатараў, а Арменія — акурат адзіная дэмакратычная краіна ў тым АДКБ. Парадаксальна будзе, калі за Арменію ўступіцца не АДКБ, а Іран, які мае свае інтарэсы.

Арменія плаціць страшную цану за тое, што апошні час падтрымлівала Расію. Цяпер, калі Расія завязла ва Украіне, у Масквы проста няма сілаў, каб абараніць сваю каўказскую саюзніцу. І гэта толькі першы званочак таго, як аслабіла Расія свае пазіцыі ў свеце ганебнай агрэсіяй супраць Украіны.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
145
Панылы сорам
5
Ха-ха
17
Ого
9
Сумна
18
Абуральна
8
13.09.2022
Да никто никуда не побежит в лаптях. Состоится перевод государств на военный режим существования, с ликвидацией всех гражданских институтов в обществе, с законами военного времени, единоначалием, комиссариатами, ядерным шантажом, и т.д. Собственно, а какие иные варианты остаются у обоих режимов для продолжения своего существования ? Время работает не на них, по-этому затягивать ситуацию до момента, когда она полностью выйдет из под их контроля обе хунты не станут. Поражения в Украине уже поставили этот вопрос на повестку дня в России, без официального подтверждения и с опровержениями для плебса, но ведь и намерения начать войну против Украины так же отрицались Кремлём... А у белорусского режима своего выбора вообще не осталось, он последует примеру России... Вот.
0
Акснитесь и проснитесь/адказаць/
13.09.2022
Вот,  о чём вы ???, россиян ("русских"), как племя, не поймёшь. Не понятно, кто для них единоверцы, то, что россияне ("русские") творят с Православными Украинцами не лезет ни в какие ворота !!!, а почему с единоверцами из Армении поступят иначе ??? Если судить по якшанию Кремля и Стамбула, то турки, российской власти и поддерживающих её россиянам ("русским") намного ближе и по вере, и по духу, чем православные единоверцы из Украины и Армении !!!
4
Максим Дизайнер/адказаць/
13.09.2022
Вперед Армения!
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031