Знайсці
12.09.2022 / 13:56РусŁacБел

Жыхароў Брэста папрасілі не палохацца

У Брэсце сёння праходзіць актыўная фаза камандна-штабных вучэнняў Узброеных сіл Беларусі. Жыхароў горада ўлады папрасілі не палохацца.

Фота Мінабароны

Па інфармацыі кіраўніцтва Брэсцкага абласнога ваенкамата, арыенціровачна з 14.00 у раёне палігона «Брэсцкі», а таксама ў горадзе будзе адзначацца вялікая колькасць вайсковай тэхнікі.

«Вайскоўцы Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь прыступяць да выканання планавых вучэбных задач. На працягу другой паловы дня ў Брэсце будзе чутны гул авіяцыі, стралковая кананада, а таксама адбывацца перамяшчэнне розных відаў тэхнікі. Падстаў для якога-небудзь неспакою няма. Усе названыя дзеянні пройдуць у рамках вучэнняў», — напісаў у сваім тэлеграм-канале старшыня Брэсцкага гарвыканкама Аляксандр Рагачук.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
7
Ха-ха
3
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
3
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031