Знайсці
09.09.2022 / 12:451РусŁacБел

У Мінску затрыманы 32-гадовы Дзмітрый Стасевіч

У праўладных каналах яго называюць «актывістам аднаго з дваровых чатаў» і адзначаюць, што ён пачаў «спаміць» там «экстрэмісцкімі пастамі». 

Паводле супрацоўнікаў ГУБАЗ, даныя мужчыны ім перадалі яго суседзі.

Верагодна, яму выстаўленыя абвінавачанні паводле арт. 342 Крымінальнага кодэкса (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх).

Сілавікі кажуць, што знайшлі ў тэлефоне Дзмітрыя фотаздымкі, якія пацягнулі за сабой завядзенне крымінальнай справы за ўдзел у «масавых беспарадках у 2020 годзе».

Сам Стасевіч кажа ў відэа, што хадзіў на Маршы, а таксама быў падпісаны на «экстрэмісцкія» тэлеграм-каналы.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
21
11.09.2022
У мяне самой даносчыца жыве ў пад'ездзе. З розніцай, што мне дакладна вядома, што яна даносчыца, і на руках маю яе данос. Я проста хачу сказаць, што я не заўсёды буду знаходзіцца ў Беларусі.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031