Знайсці
09.09.2022 / 11:35РусŁacБел

У Чорным моры падарваўся на міне румынскі карабель

Як паведамляе агенцтва Reuters, інцыдэнт адбыўся 8 верасня за 25 марскіх мілях на паўночны ўсход ад порта Канстанца.

Экіпаж судна быў загадзя папярэджаны пра міну, аднак з-за моцнага ветру і хваляў абясшкодзіць яе не здолеў.

На борце карабля ў момант выбуху знаходзіліся 75 вайскоўцаў, аднак ніхто з іх у выніку здарэння не пацярпеў.

«Плавучасць карабля не парушаная, а на борце няма сур'ёзных пашкоджанняў», — заявілі ў Міністэрстве абароны Румыніі.

Падобныя інцыдэнты ў гэтым рэгіёне сталі следствам расійскай ваеннай агрэсіі супраць Украіны. З пачатку поўнамаштабнага ўварвання РФ у заходніх водах Чорнага мора рознымі краінамі было абясшкоджана ўжо 28 дрэйфуючых мін.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
5
Сумна
2
Абуральна
11
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031