Знайсці
09.09.2022 / 10:42РусŁacБел

Стала вядома, у якой турме трымаюць ваеннага эксперта Лебядка

Палітвязня ўтрымліваюць у СІЗА №1, што на вуліцы Валадарскага.

Навукоўца і ваеннага эксперта Ягора Лебядка затрымалі 13 ліпеня. Спачатку яго асудзілі на 15 сутак адміністрацыйнага арышту паводле арт. 24.3 КаАП (непадпарадкаванне міліцыі).

Але пасля арышту на волю ён не выйшаў, бо яго перазатрымалі па крымінальнай справе паводле арт. 361-4 КК.

У праўладных тэлеграм-каналах з'явілася інфармацыя, што прычына — інтэрв'ю «Еўрарадыё». 

Цяпер палітвязня ўтрымліваюць у СІЗА-1 на Валадарскага.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
4
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
4
Абуральна
31
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031