Знайсці
09.09.2022 / 09:01РусŁacБел

Зяленскі: З 1 верасня Украіна вызваліла больш за 1000 квадратных кіламетраў сваёй тэрыторыі

Узброеныя сілы Украіны, якія вядуць маштабнае контрнаступленне на поўдні і ўсходзе краіны, з пачатку восені вызвалілі дзясяткі населеных пунктаў на тэрыторыі больш за тысячу квадратных кіламетраў.

Пра гэта ў звароце да нацыі па выніках 197-га дня вайны ў Украіне заявіў прэзідэнт краіны Уладзімір Зяленскі.

«У рамках абаронных аперацый нашы героі вызвалілі ўжо дзясяткі населеных пунктаў. І сёння гэты рух працягнуўся, ёсць новыя вынікі. Усяго з 1 верасня вызвалена больш за тысячу квадратных кіламетраў нашай тэрыторыі. Дзякуй усім, хто гэта забяспечыў!» — сказаў ён.

Раней Генштаб УСУ даў справаздачу аб тым, што ўкраінскія вайскоўцы ўзялі пад кантроль горад Балаклея ў Харкаўскай вобласці.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
6
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031