Знайсці
06.09.2022 / 15:321РусŁacБел

Наведвальнік вялікай сякерай разграміў кавярню ў мінскім «Метраполі»

Здарэнне адбылося каля 14-й гадзіны ў ГЦ «Метраполь», што па адрасе Няміга, 5.

Пра дзіўны інцыдэнт, які адбыўся сёння ў раёне 14 гадзін, паведаміў Onlíner адзін з чытачоў. Па словах мінчука, у гандлёвым цэнтры «Метраполь» (Няміга, 5) невядомы малады чалавек пасек сякерай кавярню: «Кавярня размешчаная на другім паверсе будынка. Як і з-за чаго здарыўся гэты інцыдэнт, я не ведаю. Убачыў толькі, што малады хлопец, гадоў 16 ляжыць на падлозе (яго скруціў АМАП). У будынку шмат міліцыі».

Барыста, які працаваў у кавярні, не пацярпеў.

— Нападнік чамусьці быў босы. Побач з ім знаходзіўся яго брат, які ўсяляк яго супакойваў. Адзначу, што сякера, з якой ён прыйшоў, вельмі вялікая, — удакладніў наведвальнік ГЦ.

— Будынак працуе, наведвальнікаў пускаюць, з гэтым ніякіх праблем. Адзінае незвычайнае: на другім паверсе, каля кавярні, знаходзяцца супрацоўнікі Следчага камітэта, — паведаміў яшчэ адзін чытач.

Важна адзначыць, што вітрына і іншыя шкляныя паверхні ў кавярні не пацярпелі. Пад гарачую руку з сякерай патрапілі толькі крэслы. Цяпер на месцы праводзяцца следчыя дзеянні, апытваюцца сведкі.

— Хлопец зусім малады, не ведаю, пад чымсьці ён быў ці ў здаровым глуздзе дзейнічаў, — распавядае барыста. — Страшна не было, проста разумеў, што трэба яго абясшкодзіць, пакуль ніхто не пацярпеў.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
6
Ха-ха
2
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
3
1
Баба Гэля/адказаць/
06.09.2022
Надпис "Швайц" у беларуса выклiкае толькi жаданне разнесьцi усе сякерай.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031