Знайсці
06.09.2022 / 11:35РусŁacБел

Еўракамісія прапанавала два варыянты абмежавання цэн на расійскі газ

Еўракамісія прапанавала два варыянты абмежавання коштаў на газ з Расіі, піша выданне Financial Times са спасылкай на адпаведны дакумент.

Першы варыянт прадугледжвае ўвядзенне столі цэн на расійскі газ, якая будзе дзейнічаць на ўсёй тэрыторыі ЕС, альбо стварэнне адзінай кампаніі, якая зоймецца закупкай газу ў РФ. Пры гэтым, адзначылі ў Бруселі, такі сцэнарый можа прывесці да ўзнікнення форс-мажору ў кантрактах з «Газпрамам» і ўзмацніць «геапалітычную напружанасць».

Другі варыянт прадугледжвае падзел краін — членаў ЕС на «чырвоную» і «зялёную» зоны, зыходзячы з таго, наколькі ім пагражаюць перабоі з пастаўкамі газу. У «чырвонай зоне» цэны могуць быць абмежаваныя, а ў «зялёнай зоне» будуць заставацца «досыць высокімі», каб палегчыць паступленне газу ў «чырвоную зону». Мінусам гэтага варыянту названыя складанасці ў арганізацыі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
7
Панылы сорам
3
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031