Знайсці
06.09.2022 / 09:532РусŁacБел

Кадыраў адмовіўся ад сваіх словаў пра адстаўку

Кіраўнік Чачэнскай рэспублікі заявіў, што не мае права пакінуць сваю пасаду «проста так», не спытаўшы народ і прэзідэнта, і заклікаў пакінуць размовы пра яго бестэрміновы адпачынак.

Фота: AP

Кіраўнік Чачні ў сваім тэлеграм-канале адзначыў, што мае намер пабіць рэкорд па працягласці знаходжання на пасадзе губернатара. Раней, у суботу ён заяўляў, што можа пакінуць сваю пасаду, бо «засядзеўся».

«Насамрэч, проста так сысці я, вядома, не маю права. Народ даверыў мне кіраўніцтва рэгіёнам. І апраўдаць гэты давер — мой святы абавязак. Сысці магу, толькі спытаўшы народ і прэзідэнта Расіі. Таму размовы аб бестэрміновым адпачынку пакінем на будучыню», — сказаў Рамзан Кадыраў.

Ён нагадаў, што ўзначальвае рэгіён ужо 15 гадоў, аднак рэкорд сярод расійскіх губернатараў — 27 гадоў (Яўген Саўчанка прабыў на пасадзе губернатара Белгародскай вобласці з 1993 па 2020 год).

«Паглядзім, можа, я перасягну гэты паказчык», — заявіў Кадыраў.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
3
Ха-ха
3
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
0
Ахаха/адказаць/
06.09.2022
Калi яго бравых ваякау разграмiлi ва Украiне, прыйшлося засунуць язык у ж.пку i упасць у немiласць да пахана Але вiдаць прыпоуз i нешта паабяцау
0
даведка/адказаць/
06.09.2022
А, ну ясно, народ папрасиу остаться ещё на 15 лет, а там видно будет...
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031