Знайсці
02.09.2022 / 10:16РусŁacБел

З-за выбухаў у Крыме перанеслі чэмпіянат па картынгу, дзе будзе выступаць унук Пуціна

Спаборніцтвы па картынгу пад эгідай Расійскай аўтамабільнай федэрацыі, якія павінны былі прайсці 9-11 верасня ў Еўпаторыі (горад на захадзе анексаванага Крыма), перанеслі ў Грозны. Гэта адбылося пасля выбухаў на ваенным аэрадроме Сакі за 20 кіламетраў ад Еўпаторыі, высветліла «Настоящее время».

У чэмпіянаце Расіі па картынгу ў класе «міні» ў 2022 годзе ўдзельнічае 10-гадовы Раман Фаасэн, вынікае з даступных у інтэрнэце пратаколаў спаборніцтваў. Гэта сын старэйшай дачкі Уладзіміра Пуціна Марыі Варанцовай ад першага шлюбу з грамадзянінам Нідэрландаў Ёрытам Фаасэнам.

Унук Пуціна выходзіў на трасу пяць разоў з шасці магчымых — у Грозным, Зеленаградзе, двойчы ў Разані, а таксама ў пасёлку Багатыя Сабы пад Казанню. Найлепшы свой вынік Фаасэн паказаў у Разані 25 ліпеня, заняўшы 14 месца з 22. У агульным заліку чэмпіянату ён займае 28 месца з двума ачкамі, у лідара, 11-гадовага масквіча Марка Зайцава, — 300 ачкоў.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
9
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031