Знайсці
29.08.2022 / 12:1914РусŁacБел

«Дзяўчаты, хопіць кароткіх шортаў, з-пад якіх тырчыць палова задніцы». Допіс Андрэя Бонда выклікаў супярэчлівыя рэакцыі

Шоўмен Андрэй Бонд падзяліўся сваім меркаваннем наконт таго, што непрымальна насіць дзяўчатам улетку. 

Фота: старонка ў інстаграме Бонда

«Дзяўчаты, калі ласка, хопіць кароткіх шортаў, з-пад якіх тырчыць палова вашай задніцы. Гэта не сэксі, не крута, не модна, не стылёва, не прымальна гуляць у гандлёвых цэнтрах, цэнтры горада па вуліцах з голай задніцай.

Кароткія шорты — гэта здорава, але вашы булкі не павінны быць бачныя з-пад шортаў. Гэта мяшчанства», — напісаў Андрэй Бонд у сацсетках.

Сярод карыстальнікаў твітара яго допіс нарабіў шуму. 

«Андрэй і іншыя паліцаі даўжыні дзявочых шорт, спадніц, сукенак. Па-першае, ніякія жаночыя булкі вам нічога не павінны; па-другое, лепей бы вам заняцца кантролем таго, што выходзіць з вашага рота, чым чужым знешнім выглядам», — рэзка адказала адна з дзяўчат.

«У такіх выпадках хочацца сказаць: не падабаецца — не надзявай, у чым праблема», — дадала іншая.

«Беларуская шкала знешняга выгляду беларускай жанчыны вымяраецца дыяпазонам ад Шураўкі да Бонда», — пажартаваў блогер Джыпсінкоў.

«Відавочна, ён загледзеўся на чыюсьці задніцу, а яго спадарожніца заўважыла гэта», — гумараць у твітары.

Хапала і тых, хто падтрымаў меркаванне шоўмена пра тое, што суперкароткім шортам у горадзе не месца.

«А як наконт дрэс-коду? Ці вы ў такіх шортах пойдзеце у ВНУ ці ў офіс? У горадзе такія шорты таксама маветон», — напісаў адзін з карыстальнікаў.

«Ну ён проста сваё меркаванне выказвае. І я з ім згодны. Для пляжных месцаў гэта норм, а вось для больш публічных — ну такое. Усё ж культуры трэба прытрымлівацца».

«Калі дзяўчаты выходзяць на вуліцу, у публічную прастору ў такім выглядзе, то я, як частка той публікі, маю права на сваё меркаванне», — адказаў Бонд.

А пазней дадаў таксама заўвагу пра мужчын:

«Мужычкі і хлопцы ў сетчатых майках, без маек, у расшпіленых кашулях на голае цела ў горадзе — гэта агідна».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
102
Панылы сорам
39
Ха-ха
31
Ого
3
Сумна
4
Абуральна
18
0
дичка Макса Дизайнера/адказаць/
29.08.2022
Тожа щоумен, у такі колер (ружовы) любілі савецкія цёткі перадпенсійнага ці пенсійнага ўзросту фарбавацца. ну такія... з начосам
5
дичка Макса Дизайнера/адказаць/
30.08.2022
"Главный приятный атрибут Америки в том, что всем плевать - в чём ты ходишь и вообще." Лузверинта Рюс, так ужо ім і пляваць? вы дзе там жылі? сярод бамжоў? бо ў офісах сочаць. калі ты на наступны дзень з'явіўся ў той жа вопратцы - значыць ты не начаваў дома. усё - абшчэсцьвіннае парыцанне 
0
маду мадава/адказаць/
30.08.2022
Нн, пра мяшчанства мне нейкі хрэн, калі нн зачынена была, быў казаў. вы часам не ён? бо нейкі надта падобны почырк 
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031