Знайсці
16.08.2022 / 11:36РусŁacБел

У Латвіі пачалі збор сродкаў на беспілотнік Bayraktar для Украіны

У Латвіі пачаўся збор сродкаў на набыццё для патрэб Узброеных сіл Украіны беспілотнага лятальнага баявога апарата Bayraktar, паведамляе Delfi.lv. Раней аналагічныя зборы прайшлі ў Літве і Польшчы.

Адным з ініцыятараў збору сродкаў стаў музыка Ралфс Эйландс: у размешчаным у інтэрнэце відэа ён паведаміў, што ў кожнага жыхара Латвіі ёсць магчымасць даказаць сваю падтрымку Украіне, а таксама з дапамогай рук украінцаў «перадаць прывітанне рускім акупантам».

У цэлым на «латвійскі Bayraktar» неабходна сабраць 5 мільёнаў еўра.

Латвія — не першая краіна, грамадзяне якой вырашылі выказаць сваю падтрымку Украіне, збіраючы ахвяраванні. Аналагічныя зборы прайшлі ў Польшчы і Літве. Так у Літве неабходныя грошы сабралі за некалькі дзён, а туркі перадалі апарат, як і для палякаў, бясплатна.

Ініцыятыва была агучаная ў аўторак. У першыя гадзіны каля 200 чалавек ахвяравалі агулам 7000 еўра.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031