Гіркін пагаліў вусы і спрабаваў трапіць на фронт, але яго затрымалі
Расійскія тэлеграм-каналы пішуць, што былы міністр абароны «ДНР» Ігар Стралкоў-Гіркін спрабаваў трапіць на фронт добраахвотнікам пад чужымі дакументамі, але быў затрыманы ў Крыме.
Паводле тг-каналаў, ён спрабаваў патрапіць на Херсонскі фронт па пашпарце на імя Сяргея Рунова, які выкарыстоўваў падчас службы ў спецслужбах.
У сеціве публікуюць фота Гіркіна без вусаў і здымак пашпарта.
Спраўджанай інфармацыі на гэты конт няма.
Паводле звестак Арастовіча, Ігару Гіркіну далі заехаць у Херсонскую вобласць. Пра гэта дарадца Ермака заявіў у эфіры Фейгін Live.
Стралкоў-Гіркін падчас вайны з Украінай моцна крытыкуе расійскае кіраўніцтва арміяй за непрафісіяналізм, недастатковую актыўнасць, адсутнасць агульнай мабілізацыі. Ён таксама распавядаў, што хоча на фронт, але ёсць загад яго туды не пушчаць.
у него настолько нежные черты лица, что ему даже реснички не надо накладывать и помаду, чтобы легко за барышню сойти