Беларусь і Узбекістан збіраюцца адмяніць дазвольную сістэму аўтаперавозак
Беларусь і Узбекістан разглядаюць магчымасць узаемнай адмены дазвольнай сістэмы міжнароднай аўтаперавозкі грузаў. Пра гэта сёння гаварылі падчас пасяджэння беларуска-узбекскай змяшанай камісіі па міжнародным аўтамабільным спалучэнні, паведамляе БелТА.
«Бакі дамовіліся правесці працу па адмене дазвольнай сістэмы пры ажыццяўленні міжнародных аўтамабільных перавозак грузаў», — расказалі ў прэс-службе Міністэрства транспарту і камунікацый Беларусі.
Таксама бакі дасягнулі дамоўленасць аб выдзяленні для беларускіх перавозчыкаў дадатковых узбекскіх дазволаў — 6 тыс. двухбаковых і транзітных, а таксама 4 тыс. у трэція краіны альбо з іх.
1
0
0
0
0
0
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Лукашэнка спадзяецца на мір для «брацкага народа» ў маі
 2
Кіраўнік беларускага МЗС: У Літвы рыльца ў пуху
 9
Стамбул: альфа-горад, другі Рым, мяняецца на вачах
 16
Арына Сабаленка прайграла ў фінале турніру ў Мадрыдзе
 6
У Дзвіне каля Полацка злавілі вялізнага сома ФОТЫ
 2
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера