Беларус супраць украінца на чужой вайне
Новы выпуск на YouTube-канале CHADANOVIČ прысвечаны Максіму Гарэцкаму — першапраходцу еўрапейскай антываеннай прозы, паведамляе тэлеграм-канал Андрэя Хадановіча. Адзін з моцных твораў Максіма Гарэцкага — апавяданне «Рускі» — пра тое, як беларус забівае ўкраінца, пасля чаго называе сябе «рускім, рускім, рускім».
З новага выпуска гледачы даведаюцца:
- як беларусы, мірныя людзі, робяцца на вайне забойцамі;
- чаму беларусы гінуць і губяць сябе і іншых за чужыя інтарэсы;
- як Максім Гарэцкі мог апынуцца ў адным пантэоне з беларускімі класікамі Купалам, Коласам і Багдановічам;
- чаму чалавечнасць у апавяданні «Рускі» ледзьве не перамагла, але, на жаль, не перамагла.
Перад праглядам стваральнікі канала раяць перачытаць кароткае апавяданне. Гэта зойме не больш за 10 хвілін, але прымусіць думаць і суперажываць, бо Максім Гарэцкі, як ніхто іншы, умеў злучыць дакументалістыку з філасофска-лірычнай прозай.
21
2
0
1
2
1
Каментары
21
Р6619/адказаць/27.07.2022
Трэба сказаць, "беларус" гэта назоў дадзены нам ворагам. Думаецца адсюль уся у нас з ёй блытаніна, таксічнасць ды іншая хрэнь...
00
Мiнак/адказаць/28.07.2022
⤷Р6619, А вам больш люба Вайсланд, ци Балтараша,або нешта iншае як напрыклад Гуда
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Заводзім сяброўства з іншаземцам, не бяром гіда і не купляем мясцовую сімку. Як ашчадзіць у падарожжах?
На некалькіх вуліцах Мінска аварыйна адключылася святло
 1
Які беларускі горад першым займеў генплан?
 2
У чыгуначнікаў забралі льготы на праезд
 10
«Святлана — фантастычная». Калі б Борыс Джонсан быў беларусам, ён прагаласаваў бы за Ціханоўскую
 29
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера