Знайсці
21.07.2022 / 18:543РусŁacБел

Лукашэнка ўзаконіў завочныя суды па крымінальных справах

Лукашэнка падпісаў закон «Аб змене Крымінальна-працэсуальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь», які робіць магчымым завочны пераслед ягоных палітычных апанентаў. 

Падпісаным законам

уводзіцца інстытут спецыяльнай (завочнай) вытворчасці па крымінальных справах у дачыненні да абвінавачаных, якія знаходзяцца па-за межамі Беларусі і «ўхіляюцца ад яўкі ў орган, што вядзе крымінальны працэс».

Таксама законам вызначаецца пералік складу злачынстваў, па якіх у дачыненні да абвінавачанага можа быць распачатая такая спецыяльная судовая вытворчасць.

Да іх адносяцца — «акт тэрарызму, генацыд, наёмніцтва, здрада дзяржаве, дыверсія, стварэнне экстрэмісцкага фарміравання альбо ўдзел у ім, масавыя беспарадкі, заклікі да санкцый».

Вядома, што ў цяперашніх беларускіх умовах, калі адсутнічаюць як з'ява незалежныя следства і суд, любое з гэтых абвінавачанняў можна закідаць чалавеку зусім адвольна, без найменшых на гэта падстаў, што шырока і практыкуецца.

Таксама «з улікам правапрымяняльнай практыкі ўдасканальваецца парадак абскарджання судовых рашэнняў у крымінальным працэсе». Уводзяцца новыя стадыі касацый і нават даецца магчымасць абскарджання ў апеляцыйным парадку прысудаў, якія выносяцца Вярхоўным Судом, калі ён дзейнічае ў якасці суда першай інстанцыі.

Але ў беларускіх умовах гэтыя змены ніякага практычнага значэння не маюць, паколькі касацыйныя органы ў лукашэнкаўскай Беларусі ніколі не задавольваюць апеляцый па палітычных справах і заўсёды пакідаюць прысуды без зменаў. 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
10
Ха-ха
2
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
22
0
Замшэлы/адказаць/
21.07.2022
"Вядома, што ў цяперашніх беларускіх умовах, калі адсутнічаюць як з'ява незалежныя следства і суд, любое з гэтых абвінавачанняў можна закідаць чалавеку зусім адвольна, без найменшых на гэта падстаў, што шырока і практыкуецца."
 Як з`ява, з 9 жніўня 2020 года, адсутнічае незалежная дзяржава беларусаў, а пра суд і следства, у тым, чаго няма, не мае сэнсу разважаць.
 Маем шэрую зону, пад назвай Беларусь, у якой, апрыоры, як з`ява, адсутнічаюць Закон, суд, следства, замест Закона уведзены, на пастаяннай аснове, рэжым не да закона.
 Маем выкінутую і амаль забытую тэрыторыю, дзе творыцца беззаконьне і якая жыве сярэднявеччам ( зона ўласьці лукашэнак).
 Гэтая, шэрая зона, патрэбна толькі Крамлю і лукашэнку, для лукашэнкі - ідэальный стан, калі, з шэрай зонай беззаконьня, пад назвай Беларусь, якая кантралюецца, дэ-факта, кланам лукашэнак, пагодзіцца не толькі Крэмль, але і Захад, каб працягнуць балансаваньне паміж імі.
 У лукашэнкі, НІХТО, не парыцца аб такіх справах, як Закон, Канстытуцыя, Незалежная Краіна Беларусаў, якая мае свае нацыяныльныя цікавасьці і якая павінна існаваць стагодзі наперад, лукашэнак задавальняюць іх, асабістыя і шкурныя цікавасьці, якія павінна абслугоўваць шэрая зона пад назвай Беларусь і яе "дзяржаўныя" інстытуцыі - суд, завочны суд, армія, фінансы, эканоміка, спецслужбы. Усё, пералічанае, пастаўлена на службу сямейству лукашэнак і абслугоўвае іх цікавасьці.
0
Паляшук/адказаць/
21.07.2022
Шаноўныя, не можа нічога "ўзаконіць" суб'ект, які сам па-за законам ад слова зусім! Накрэмзаў каракуляў пад тэкстам антыканстытуцыйнага зместу - неяк так. Главу 2 КПК можна вырываць з друкаваных кодэксаў і здаваць у макулатуру ці ў сарціры, бо яна рэгламентуе прынцыпы працэсу, якія ўсе да аднаго проста растаптаны і апляваны гэтай паперкай. Калі ўжо ўсе гэтыя сукало атрымаюць належнае па сваім жа законам??
0
Вайна з народам/адказаць/
22.07.2022
Хронiкi расейскага фашысцкага рэжыма у Беларусi:)
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031