Знайсці
07.07.2022 / 15:4015РусŁacБел

Шоўмена Андрэя Бонда адмовіліся абслугоўваць у варшаўскім бары, які адкрылі беларусы. Але не ўсё так проста

Бонд паскардзіўся: у бары «Карма», які адкрылі беларусы-эмігранты, яму адмовілі з фармулёўкай «Цябе тут не абслужаць. Ты ж «я застаюся». Чарговы скандал паміж тымі, хто з’ехаў і тымі, хто застаўся? І так, і не. Расказваем.

Андрэй Бонд — вядомы мінскі шоўмен, папулярнасць набыў, дзякуючы ютуб-шоу «Говно-Вопрос», дзе разам з Арцёмам Рыбакіным выконваў фрыкаватыя чэленджы. 

Андрэй Бонд. Фота: сацсеткі

Сёння Бонд і мадэль, і дыджэй, і вядучы мерапрыемстваў. Андрэй застаецца жыць і працаваць у Беларусі, сваё рашэнне ён растлумачыў у Інстаграме з хэштэгам #язастаюся.

Дарэчы, пасля падзей 2020-2021 гадоў Андрэй перайшоў у сацсетках на беларускую мову. 

Днямі Бонд паскардзіўся ў Твітары: прыехаў у Варшаву на вакацыі, зайшоў у бар «Карма», які адкрылі беларусы, а там яго не захацелі абслугоўваць. Растлумачылі: «Ты ж «я застаюся!». 

Што гэта было? «Наша Ніва» задала гэтае пытанне Глебу Кавалёву, заснавальніку мінскай «Кармы», які цяпер адкрыў аднайменны бар і ў Варшаве. 

Глеб Кавалёў

Кавалёў растлумачыў: Бонду адмовіў у абслугоўванні персанальна ён. І расказаў, чаму:

«Я некарэктна выказаўся наконт «я застаюся», бо мая пазіцыя і ўвесь мой хэйт накіраваны толькі на Андрэя Бонда. Ні ў якім разе гэта не распаўсюджваецца на ўсіх беларусаў, якія па тых ці іншых прычынах застаюцца ў краіне.

Чаму я не захацеў асблугоўваць Андрэя? Бо менавіта гэты чалавек прыходзіў у мой мінскі бар са сваёй сяброўкай, калі мы закрываліся. І гэтая сяброўка паказвала ўсім «фак» і казала, што мы здраднікі — бо мы з’язджаем, а яны застаюцца.

Менавіта Бонд запосціў у сябе ў твітары чырвона-зялёны сцяг і напісаў, што віншуе ўсіх з Днём Незалежнасці 3 ліпеня.

Гэта ў час, калі людзі за рэпосты адпраўляюцца ў турмы. Гэта што, тлусты жарт? Вельмі смешна? Мне — не.

Менавіта Бонд напісаў пост «Я застаюся», не выказаўшы пры гэтым ніяк сваю пазіцыю. І сваім «Я застаюся» ён легітымізуе рэжым Лукашэнкі, паказвае, што ў яго ўсё з***біся. А цяпер ён прыехаў на вакацыі!

Менавіта ён грае ў дуэце пад назвай KGB (расшыфроўваецца як «Калектыў Гурамі Бонд». — НН) з Глебам Гурамі, які пасля пачатку вайны ездзіць у Маскву граць дыджэй-сэты.

Менавіта яму не наліваюць у маім бары толькі таму, што там учора быў я. І я асабіста выслаў яго, гэта мая персанальная пазіцыя. Я гатовы яе паўтарыць. Таксама я гатовы сказаць, што выпіў перад тым тры піва і пакурыў касяк з сортам марыхуаны «Леман Хэйз», калі кагосьці гэта цікавіць. Гэта ўсё праўда». 

Ніякага дачынення да ўсяго беларускага народа агулам яго пазіцыя не мае, яшчэ раз падкрэсліў Кавалёў.

«Але ў мяне ёсць свой спіс людзей, якіх я не буду асблугоўваць у сваім бары. Гэта мае персанальныя маленькія санкцыі, асабістая маленькая помста тым беларусам, якія працягваюць легітымізаваць беларускі рэжым і вайну. Я бяру за гэта адказнасць і перад маімі бізнэс-партнёрамі, тымі, хто інвестуе ў мае праекты.

Напрыклад, я не стану абслугоўваць таго ж Глеба Гурамі, рэстаратара Іллю Лемешава — апошні, як я падазраю, супрацоўнічае з КДБ, — кажа Глеб. — 

І кожны работнік майго бара можа таксама скласці падобны спіс. І калі бармен па ідэалагічных прычынах адмовіцца абслугоўваць нейкага кліента — я не буду звальняць такога бармена.

Важны момант — у мяне не беларускі бар. У мяне бар, дзе збіраюцца людзі з агульнай пазіцыяй. Так было і ў Мінску. І тое, што цяпер большасць кліентаў беларусы — добра, але гэта таму, што яны мае сябры і сябры сяброў, а не ўладальнікі сініх пашпартоў».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
427
Панылы сорам
40
Ха-ха
15
Ого
10
Сумна
11
Абуральна
21
2
Максим Дизайнер/адказаць/
09.07.2022
American

Так в Москве наших еще больше. Не знаю уже, куда от них деться. Может в Эквадор какой свинтить.
9
Максим Дизайнер/адказаць/
13.07.2022
American

Я на родине живу, воЕн колбасный. А не 5-10 лет ж на пляже на деньги американских или европейских налогоплательщиков грел.
0
Отлично/адказаць/
15.08.2022
Аж гордость берет за соотечественников.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031