Знайсці
06.07.2022 / 13:51РусŁacБел

Расія выручыла 24 мільярды даляраў ад продажу энергарэсурсаў Кітаю і Індыі

Расія за перыяд з пачатку вайны выручыла 24 млрд даляраў ад продажу энергарэсурсаў Кітаю і Індыі, паведаміў Bloomberg.

Паводле ацэнкі агенцтва, даходы РФ ад продажу нафты, газу і вугалю Кітаю ў сакавіку—маі склалі 18,9 млрд даляраў, а Індыя заплаціла за нафту 5,1 млрд даляраў.

Пры гэтым кошт індыйскага імпарту вырас у пяць разоў у параўнанні з мінулым годам. У цэлым выручка Расіі ад гандлю энергарэсурсамі з Кітаем і Індыяй вырасла на 13 млрд даляраў у параўнанні з сакавіком-маем 2021 года.

Дадатковая выручка была абумоўленая як пераарыентацыяй экспарту, так і ростам цэн. Пры гэтым пастаўкі энергарэсурсаў у Еўропу з Расіі скарачаюцца з-за санкцый.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
4
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031