Знайсці
29.06.2022 / 12:31РусŁacБел

ЗША перакідваюць дадатковыя вайсковыя сілы ў Еўропу

ЗША перакідваюць у еўрапейскія краіны дадатковыя вайсковыя сілы. Прычынай гэтага стала агрэсія і пагрозы з боку Расіі.

Фота: AP

Заяву аб новым разгортванні сіл ЗША ў Еўропе зрабіў амерыканскі лідар Джо Байдэн.

«У нейкі момант Пуцін парушыў мір у Еўропе… ЗША і іх саюзнікі актывізуюцца, даказваючы, што НАТА больш патрэбныя, чым калі-небудзь, і важней, чым калі-небудзь», — сказаў Байдэн.

Так, ЗША прынялі рашэнне:

— у Польшчы стварыць пастаянны штаб 5-га армейскага корпуса;

— у Румыніі разгарнуць дадатковую ратацыйную брыгаду;

— у Вялікабрытаніі разгарнуць дзве дадатковыя эскадрыллі F-35;

— у краінах Балтыі палепшыць ратацыю вайскоўцаў;

— у Іспаніі разгарнуць 2 дадатковых эсмінцы ВМФ (у выніку колькасць эсмінцаў павялічылася з 4 да 6);

— у Германіі і Італіі разгарнуць дадатковую ПРА.

У Мадрыдзе з 28 па 30 чэрвеня праходзіць саміт НАТА, на якім Расію хочуць прызнаць пагрозай калектыўнай бяспецы.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
15
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031