Знайсці
29.06.2022 / 11:34РусŁacБел

Мікалая Дзядка пераводзяць на турэмны рэжым

У судзе Горацкага раёна 28 чэрвеня разглядзелі справу «аб пераводзе Мікалая Дзядка ў папраўчую ўстанову іншага тыпу і змене ўмоваў рэжыму». Суддзя Станіслаў Ляшэнка пастанавіў перавесці Мікалая на турэмны рэжым тэрмінам на 2 гады і 10 месяцаў, паведамляе «Вясна».

Паведамляецца, што, нягледзячы на рашэнне суда, палітвязень у добрым настроі, а гэтыя навіны не сталі для яго нечаканасцю.

Нагадаем, блогера і анархіста ў канцы сакавіка змясцілі ў ПКТ на чатыры месяцы за адмову хадзіць на працу на знак пратэсту. З 15 па 24 красавіка палітвязня ўтрымлівалі ў ШІЗА па двух пратаколах. 

Дзядка затрымалі 11 лістапада 2020, пасля чаго моцна збівалі і катавалі. 10 лістапада палітвязня асудзілі да пяці гадоў калоніі па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса. Мікола не прызнаў віну ні па ніводным артыкуле. 

Падтрымаць палітвязня: ПК №9, 213410, г. Горкі, вул. Дабралюбава, 16, Дзядку Мікалаю Аляксандравічу

Чытайце таксама: 

Мікалая Дзядка паставілі на прафулік як «схільнага да суіцыду і членашкодніцтва»

Мікалаю Дзядку прысудзілі пяць гадоў калоніі

Страшныя паказанні палітвязня Дзядка ў судзе: Выдаў паролі пасля таго, як душылі падушкай

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
6
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031