Знайсці
24.06.2022 / 08:07РусŁacБел

Пад Разанню пацярпеў катастрофу Іл-76. На борце было 10 чалавек

У Разані ўначы пацярпеў крушэнне Іл-76. Пасля падзення самалёт загарэўся. Па апошніх даных, загінулі 4 чалавекі, яшчэ 5 пацярпелі. Усяго на борце самалёта да 10 чалавек.

Ваенна-транспартны самалёт Іл-76 ляцеў з Арэнбурга ў Белгарад, у Разані прызямляўся на дазапраўку. Крушэнне адбылося адразу пасля ўзлёту. На кадрах відэа бачна, што самалёт загарэўся ў паветры.

Самалёт упаў у полі ў непасрэднай блізкасці ад прыватных жылых дамоў, у раёне Міхайлаўскай шашы.

На борце судна знаходзіліся 10 грамадзян.

«Целы двух загінулых дасталі з палаючага борта», — распавёў суразмоўца агенцтва ТАСС. Па даных крыніцы ТАСС ў экстраных службах, у выніку аварыі пацярпелі пяць чалавек.

«Адзін чалавек у стабільна цяжкім стане. Яго паднялі ў рэанімацыю, абыходзячы прыёмны пакой», — сказаў суразмоўца агенцтва.

Пазней стала вядома пра чатырох загінулых.

У Мінабароны РФ, каментуючы інцыдэнт заявілі, што самалёт выконваў вучэбна-трэніровачны палёт, грузу на яго борце не было.

Гэта ўжо трэці выпадак за тыдзень.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
7
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
3
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031