У Мінску затрымалі расіяніна па падазрэнні ў працы на тэлефонных махляроў
У Мінску затрымалі расіяніна, якога падазраюць у працы на тэлефонных ашуканцаў, паведамляе прэс-служба МУС.
Скрын з відэа МУС пра момант затрымання
Устаноўлена, што ён прыехаў у Беларусь на майскія святы і праз сацсеткі знайшоў падпрацоўку кур'ерам нібыта ў краме адзення. За 2 дні ён наведаў дзевяць адрасоў, дзе забіраў у пенсіянераў пакеты з рэчамі і грашыма ды перадаваў іх пасярэдніку за ўзнагароджанне.
У апошнім выпадку пажылая жанчына ў слязах пачала пытацца ў яго пра сваю дачку, якая нібыта патрапіла ў ДТЗ. Мужчына зразумеў, у што ўблытаўся, і тэрмінова вярнуўся ў Расію.
Праз месяц ён зноў прыбыў у Беларусь, ужо разам са сваім знаёмым, і на чыгуначным вакзале быў затрыманы. У дачыненні да яго распачата крымінальная справа за махлярства.
8
1
1
0
0
1
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Як цяпер выглядае Сяргей Міхалок ФОТАФАКТ
 14
Мукавозчык зноў стаў «Залатым пяром»
 10
За два месяцы да сканчэння тэрміну на Змітра Дашкевіча зноў завялі крымінальную справу
 11
Лукашэнку падчас «раптоўнай» праверкі паказалі тое, што перад гэтым рэпеціравалі цягам месяцаў
 9
Мінкульт просіць вертыкаль максімальна запоўніць залы пры паказе новага прапагандысцкага шэдэўра
 7
МЗС пацвердзіла гібель беларуса ў швейцарскіх Альпах
 1
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера