Зноў затрыманая Наталля Дуліна, ёй ужо далі 15 сутак
Наталлю Дуліну чарговы раз затрымалі 3 чэрвеня. Гэтым разам былому дацэнту МДЛУ інкрымінуюць «дробнае хуліганства» (артыкул 19.1). Маўляў, нецэнзурна лаялася і размахвала рукамі. Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал Каардынацыйнай рады.
Хадайніцтва Наталлі адносна прагляду матэрыялаў камер назірання суддзя адхіліла. Да ведама былі прынятыя толькі паказанні сведкі — супрацоўніка міліцыі.
Наталлю Дуліну затрымліваюць ўжо трэці раз за гэты год. Менш за месяц таму, 10 мая, Наталля выйшла на свабоду пасля 15 сутак зняволення за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў». Да гэтага яна адседзела 15 сутак за ўдзел у антываеннай акцыі 27 лютага.
Чытайце таксама:
«У гэтай краіне чалавек нічога не значыць. Цябе няма, ты матэрыял, кавалак мяса». Дацэнт, якая прайшла Акрэсціна і Магілёў, расказала пра вытанчаныя спосабы катавання
Дуліна: Чацвёрты раз! Адчуваю сябе Чарнабаеўкай
0
1
0
0
1
13
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Вызначыўся першы фіналіст Лігі чэмпіёнаў
 1
Хто такія скуфы і ці жывуць яны ў Беларусі?
 12
Еўрасаюз рыхтуе больш суровыя санкцыі супраць Беларусі, але для калію могуць зрабіць выключэнне
 17
Пачалася раптоўная праверка гатоўнасці сіл і сродкаў носьбітаў тактычнай ядзернай зброі
 5
Качанава сустрэлася з Марынай Васілеўскай і не ўпусціла магчымасці лішні раз працытаваць Лукашэнку
 12
«Бычыныя пенісы ў Беларусі знайсці нерэальна». Уладальнікі шасці сабак зрабілі бізнэс на сабачых ласунках
 2
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера