Знайсці
06.06.2022 / 15:44РусŁacБел

Урад даручыў скараціць праверкі

Урад Беларусі даручыў скараціць праверкі бізнэсу. Пра гэта паведамляе прэс-служба беларускага Саўміна.

«Кантралюючым і наглядным органам, падпарадкаваным ураду, даручана мінімізаваць праверачную нагрузку на суб'екты гаспадарання», — гаворыцца ў паведамленні ўрада.

Цяпер рашэнне аб уключэнні ў планы выбарачных праверак і правядзенні пазапланавых праверак будуць прымаць кіраўнікі кантралюючых органаў. Яны ж будуць несці персанальную адказнасць за такія праверкі.

Праверка будзе працягвацца не больш за 10 дзён, за выключэннем праверак, якія праводзяцца па даручэнні органаў крымінальнага пераследу па крымінальнай справе.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031