Знайсці
03.06.2022 / 10:08РусŁacБел

Палітвязня Паўла Пяскова будуць судзіць за «злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі»

У судзе Бабруйска і Бабруйскага раёна 14 чэрвеня будзе разглядацца крымінальная справа супраць палітзняволенага маладзечанца Паўла Пяскова, асуджанага за патасоўку з амапаўцамі да трох гадоў і трох месяцаў калоніі.

Нагадаем, што бойка адбылася 19 чэрвеня 2020 у Маладзечне, і гэта быў першы палітычна матываваны прысуд за падзеі 2020 года. Тэрмін палітвязень адбывае ў бабруйскай калоніі №2. 

Цяпер Паўла будуць судзіць па артыкуле 411 КК — злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы. Раней праваабаронцам стала вядома пра ціск адміністрацыі калоніі на Пяскова — яго рэгулярна змяшчалі ў ШІЗА. 

Суд адбудзецца ў дзень нараджэння Паўла — 14 чэрвеня. Крымінальную справу будзе разглядаць суддзя Павел Карцінін. 

Падтрымайце палітвязня лістамі салідарнасці і павіншуйце з днём нараджэння: ПК № 2, 213800, г. Бабруйск, вул. Сікорскага, 1, Павел Андрэевіч Пяскоў.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
1
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031