Знайсці
31.05.2022 / 14:03РусŁacБел

Лукашэнка заявіў, што двух беларускіх дальнабойшчыкаў «нахабна забілі ўкраінцы». Насамрэч кіроўцы загінулі ад ракет, запушчаных з Беларусі

«Прыйдзе час, мы разбяромся і з імі», — прыгразіў Лукашэнка тым, хто вінаваты ў смерці дальнабойшчыкаў.

Скрыншот: Пул першага

Падчас узнагароджання кадэбэшнікаў, якія ўзялі ўдзел у «спецаперацыі» па вывазе з Украіны беларусаў, Лукашэнка сказаў:

«Некалькі дзясяткаў людзей засталіся там, прама скажам, закладнікамі сітуацыі. І іх трэба было вяртаць дадому, у сем’і.

На жаль, па-мойму, двум чалавекам так і не ўдалося вярнуцца дадому. Яны проста нахабна былі забітыя ўкраінцамі. Прыйдзе час, мы разбярэмся і з імі».

Верагодней за ўсё, гаворка ідзе пра двух дальнабойшчыкаў, якія пацярпелі ад расійскай бамбардзіроўкі ў Корасцені Жытомірскай вобласці 10 сакавіка. Пра іншыя выпадкі смерцяў, прынамсі, не паведамлялася. Такім чынам, Аляксандр Лукашэнка, як выглядае, схлусіў.

Па словах старшыні Корасценьскай грамады Уладзіміра Маскаленкі, тыя расійскія самалёты выляталі з беларускіх аэрадромаў. Мяркуючы па ўсім, так і ёсць. Корасцень блізкі да мяжы Беларусі і далёкі ад межаў Расіі, а вылеты расійскай авіяцыі з беларускіх аэрадромаў у той дзень фіксаваліся.

Мазырчукі — 38-гадовы Дзмітрый Шылец і 35-гадовы Іван Рогаў — тады трапілі ў рэанімацыю, але не выжылі, бо моцна абгарэлі.

Дальнабойшчыкі на пачатак вайны былі ў рэйсе ва Украіне, але не змаглі выехаць, бо межы былі зачыненыя.

Целы мужчын пасля даставілі на радзіму.

Мазырчук, 35 год, гадуе дачку: стала вядома асоба першага беларуса, які трапіў пад расійскую бомбу ў Корасцені

«Адзін памёр, але целы так абгарэлі, што не ясна хто». Стала вядома асоба другога беларускага дальнабойшчыка, які трапіў пад бомбы

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
6
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
52
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031