Старшыню Беларускага незалежнага прафсаюза Максіма Пазнякова асудзілі на 15 сутак
Пазнякоў атрымаў суткі за аватаркі ў Фэйсбуку: сцяг Украіны і фраза «за незалежнасць», паведамляюць тэлеграм-канал Свабоднага прафсаюза беларускага.
Пазнякова затрымалі раніцай 17 мая ў Наваполацку ля дзіцячага садка, куды ён адвозіў дзяцей.
Затрымлівалі яго людзі ў цывільным, на аўтамабілі без апазнавальных знакаў.
Нагадаем, што 15 прадстаўнікоў незалежных прафсаюзаў былі затрыманыя ў сярэдзіне красавіка, у іх дамах прайшлі ператрусы. Частку адпусцілі па адбыцці 10 сутак.
За кратамі працягваюць знаходзіцца Аляксандр Ярашук, Сяргей Антусевіч, Генадзь Фядыніч, Вацлаў Арэшка, Міхаіл Громаў, Ірына Буд-Гусаім, Міраслаў Сабчук, Яніна Малаш, Віталь Чычмароў, Васіль Бераснёў. Яны прызнаныя праваабарончай супольнасцю палітвязнямі.
0
0
0
0
0
2
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Сэндвічы з яечнай пастай — рэцэпт
 1
Маск прыбыў з неабвешчаным візітам у Кітай
 4
Спыталі ў зорак беларускага ютуба, навошта ім вусы
 4
Аб'явілі дату правядзення фестывалю Тutaka — 2024
 2
Дзе пабываць на майскія выхадныя? Незвычайныя лакацыі ёсць ва ўсіх беларускіх абласцях
 5
Пасля падзення БПЛА адбыўся выбух цыстэрны з бензінам на нафтабазе ў Калужскай вобласці
 1
Хто такія гагаузы і чаму выступаюць у падтрымку Расіі
 13
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера