Знайсці
18.05.2022 / 15:22РусŁacБел

Шыльду ў Чашніцкім раёне напісалі з трыма памылкамі

Руіны Траецкай царквы ў вёсцы Белая Царква ў Чашніцкім раёне на Віцебшчыне пазначылі шыльдай з трыма памылкамі. На гэта звярнулі ўвагу карыстальнікі Твітара, якія апублікавалі фота, піша reform.by

«Рэспубліка Беларусь Гісторыка-культурная каштоунасть «Рэшткі Троіцкай царквы» помнік архетэктуры прычыненне шкоды караецца законам», — напісана на ёй (арфаграфія захаваная).

На размешчаных фота аўтар выправіла памылкі. Іх знайшлося тры.

Вёска Белая Царква вядомая міжнародным фестывалем Sprawa на паўвостраве на Чэрэйскім возеры, які арганізоўваецца па прыватнай ініцыятыве. Упершыню ён прайшоў у 2017 годзе. Арганізатары называлі мерапрыемства фестывалем-узаемадзеяннем з гістарычным і прыродным ландшафтам Беларусі сродкамі сучаснага мастацтва і музыкі. На ім выступалі беларускія і замежныя выканаўцы, праходзілі майстар-класы, рэалізоўваліся арт-праекты, выставы, экскурсіі і рэзідэнцыі. У 2020-м мерапрыемства перанеслі з-за пандэміі і палітычнай сітуацыі ў краіне. У 2021-м фестываль таксама не праводзіўся.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
31
Ха-ха
6
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031