Знайсці
15.05.2022 / 13:21РусŁacБел

«Нашы рэзервісты кінутыя! Расійскія войскі з'ехалі!». На фоне паразаў расійскай арміі пачынаецца браджэнне

Жонкі мабілізаваных з «ЛНР» запатрабавалі вяртання мужчын.

Жанчыны, абураныя тым, што мабілізаваных з «ЛНР» кінулі на поле бою без прыкрыцця, сабраліся каля аднаго з ваенкаматаў.

Спачатку мабілізаваных з «ДНР» і «ЛНР» кідалі на гарачыя кірункі ў Данбасе. Пазней частку элэнэраўцаў перавезлі пад Харкаў, дзе яны павінны былі трымаць лінію абароны. Больш баяздатныя расійскія войскі тым часам перакінулі пад Ізюм і Севераданецк, дзе расійскія генералы мелі прарваць абарону ўкраінцаў. Але слаба матываваныя луганскія рэзервісты адступілі на межы Расіі, часам бязладна, калі пачаўся наступ украінскіх войскаў.

Таксама сёння стала вядома, што ў Разані невядомыя кінулі кактэйлі Молатава ў мясцовы ваенкамат. Гэта дзясяты такі выпадак у Расіі.

Чытайце таксама: Мэр Харкава: Расійскія войскі сапраўды адступаюць

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
42
Панылы сорам
1
Ха-ха
21
Ого
2
Сумна
2
Абуральна
1
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031