Знайсці
12.05.2022 / 00:36РусŁacБел

Расія ўвяла санкцыі супраць былых дочак «Газпрама»

Урад Расіі сваёй пастановай увёў блакавальныя санкцыі ў дачыненні да 31 кампаніі, у тым ліку ўсёй групы «Gazprom Germania», узятай пад кантроль урадам Германіі.

Офіс Gazprom Germania ў Берліне

У спіс патрапілі як непасрэдна «Gazprom Germania GmbH», так і яе даччыныя структуры ў ЗША, Вялікабрытаніі, Балгарыі, Румыніі, Польшчы і іншых краінах. З імі забаронена рабіць любыя здзелкі, плацяжы і аперацыі з каштоўнымі паперамі. Таксама ім будзе забаронена заходзіць у расійскія парты.

Апроч таго, санкцыі ўвялі ў дачыненні да польскай кампаніі «EuRoPol GAZ S.A». — уладальніка польскага ўчастка газаправода «Ямал — Еўропа».

Раней Пуцін падпісаў указ «Аб ужыванні спецыяльных эканамічных захадаў у адказ у сувязі з недружалюбнымі дзеяннямі некаторых замежных дзяржаў і міжнародных арганізацый».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
4
Ха-ха
8
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031