Знайсці
10.05.2022 / 14:15РусŁacБел

Эксперт патлумачыў, чаму Расія цяпер не страляе па Украіне з Беларусі

Ваенны эксперт Алег Жданаў у інтэрвʼю «РБК-Украіна» патлумачыў, чаму РФ звяла да мінімуму абстрэлы Украіны з Беларусі.

Крылатая ракета далёкага радыусу дзеяння «Калібр». Фота: прэс-службы Мінабароны РФ / AP

«Калібры» (крылатыя ракеты. — Рэд.) сухапутнага базавання для комплексаў «Іскандэр» у расіян скончыліся. Далёкасць «Калібраў» — 1,5 тысячы кіламетраў. Вось яны дабівалі на ўсю тэрыторыю Украіны.

«Іскандэр» звычайнай балістычнай ракетай можа рабіць пускі на адлегласць да 500 кіламетраў. Таму з Беларусі яны ўжо фактычна нікуды (да зоны баявых дзеянняў. — Рэд.) не дастаюць. Наколькі я ведаю, літаральна гэтымі днямі быў пуск ракеты з тэрыторыі Беларусі. Відаць, нейкае іскандэраўскае падраздзяленне яны там пакінулі.

Паколькі ўсе войскі Расіі цяпер сканцэнтраваныя на ўсходзе, то ўсе астатнія ракетныя брыгады яны перакінулі ў Белгарадскую і Растоўскую вобласці. Цяпер з тэрыторый, якія прылягаюць да Украіны, яны абстрэльваюць на тую далёкасць, на якую дастаюць.

«Калібры» засталіся на Чарнаморскім флоце, таму на яго яны перакінулі нагрузку па запусках ракет. Затым яны падключылі падводныя лодкі, каб павялічыць колькасць запускаў.

А цяпер да бамбардзіроўкі Украіны расіяне падключылі яшчэ стратэгічную авіяцыю. Яна абстрэльвае Украіну ракетамі «паветра-зямля», не залятаючы на яе тэрыторыю.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
1
Ха-ха
6
Ого
1
Сумна
11
Абуральна
183
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031