Знайсці
06.05.2022 / 22:37РусŁacБел

Зяленскі назваў сваю ўмову для аднаўлення перамоў з Расіяй

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што першым крокам для разблакавання перамоў з Расіяй з'яўляецца адвядзенне расійскіх войскаў на пазіцыі да 24 лютага.

«Я лічу, што крок мінімальны перад тым, як скончыць усю вайну, мінімальны крок — ён ёсць. Каб нам нармальна пачаць гаварыць, калі можна ў цэлым выкарыстоўваць слова «нармальна», то калі б разблакаваць, скажам так, дыпламатычны фармат адносін для спынення вайны паміж Украінай і Расіяй, то і крок павінен быць — аднавіць сітуацыю да поўнамаштабнага ўварвання, да 24 чысла. Ім трэба адысці на тыя часовыя кантактныя лініі або размежавальныя лініі і адысці туды войскамі. Тады можна гаварыць паўнавартасна. Я так лічу», — заявіў Зяленскі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
71
Панылы сорам
6
Ха-ха
4
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
2
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031