Знайсці
05.05.2022 / 12:15РусŁacБел

Забарону на ўвоз прадукцыі Škoda, Liqui Moly і Nivea у Беларусь працягнулі яшчэ на паўгода

Працягненне яшчэ на паўгода забароны на ўвоз і рэалізацыю шэрагу тавараў, сярод якіх і прадукцыя пад брэндамі Škoda, Liqui Moly і Nivea, прадугледжанае пастановай урада «Аб прымяненні спецыяльных мер», якая апублікаваная на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале. Мера будзе дзейнічаць прынамсі да 4 лістапада 2022 года.

Фота: abw.by

Першы раз падобная забарона была ўведзеная роўна год таму, 5 мая 2021 года. Рэшткі тавараў Škoda, Liqui Moly і Nivea можна было прадаваць толькі пасля іх маркіроўкі кантрольнымі знакамі. Пазней гэтая забарона была працягнутая яшчэ на паўгода — і вось зноў яе працягненне.

Пацярпелі Škoda, Liqui Moly і Nivea за тое, што адмовіліся быць спонсарамі чэмпіянату свету па хакеі, калі б ён прайшоў у Мінску. Як вядома, спаборніцтвы тады адбыліся ў Латвіі. У адказ на гэта Саўмін прыняў дакумент, які забараняе ўвоз і рэалізацыю тавараў гэтых марак «для забеспячэння абароны нацыянальных інтарэсаў, з улікам недружалюбных дзеянняў у дачыненні да беларускага народа».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031